ВІГІЛІЙНАЯ СПОВЕДЗЬ

27 августа 2018 года

«УВАСКРЭСЕННЕ ЛАЗАРА» ГЛЕБА ГАНЧАРОВА Ў ГОМЕЛЬСКІМ АБЛАСНЫМ ДРАМАТЫЧНЫМ ТЭАТРЫ

Жана Лашкевіч (“Мастацтва” №8-2018)

…Акурат на каталіцкую Вігілію ў маёнтку Няміравых збіраюцца госці. Адных чакалі, іншыя з’явіліся без запрашэння, скарысталіся з нагоды — з далёкага замежжа вярнуўся сябра дзяцінства ды юнацтва, паплечнік-змагар з шалёнай маладосці, якая прыпала на 1863 год. Праз дваццаць гадоў амністыя Аляксандра III даравала яму грахі мройнага рыцарства, бо схоплены й пакараны своечасова не быў.

Падчас невялічкага пралогу-мазуркі наструньваліся цягліцы, вытанчана цягнуліся канцавіны і чалавечыя паставы набывалі асаблівую шляхетнасць.Толькі… персанажы не станавіліся ў пары. Выконваючы належныя фігуры танца ў пастаноўцы Дзіны Юрчанка, яны заставаліся паасобку,сам-насам са сваімі парываннямі і бадзёрай годнасцю, якую так натхнёна праменіла музыка. Іх целы яшчэ памяталі колішні настрой, натхнёны змаганнем за свабоду. Змагарскія таямніцы, уласна, і змусілі людзей трымацца адно пры адным столькі часу. I — працягваць жыць.

3 сяброў і сябровак ужо спагналі з рознымі ступенямі сур’ёзу, але, зразумела, у тых, хто трымае ўладу, заўжды застаецца магчымасць згадаць старое, каб не дапусціць новага, таму шчырую радасць сустрэчы азмрочыў шчыра-патаемны намер кожнага даведацца пра кожнага… «Уваскрэсенне Лазара» — першая п’еса мінскага юрыста Глеба Ганчарова. Жанр, вызначаны тэатрам, — псіхалагічная драма, якую на сцэне ўдакладнілі дыхтоўна выпісаныя дэтэктыўныя адметнасці: колішнія прыяцелі моцна абмежаваныя ў часе і заціснутыя ў прасторы.

Агорнутыя спавядальным настроем каляднага свята, яны пераацэньваюць падзеі мінулага. Скрутныя падзеі, неадназначныя. Пэўная мэта ў кожнага вельмі й вельмі асабістая. Спектакль рэжысёра Валерыя Анісенкі быццам разгубіўсй перад вымогамі сучаснай тэатральнай эстэтыкі, але ўсё-ткі здольны змусіць да перажывання гісторыі мастацкім спосабам, дзе кожны глядач «уваскрашае Лазара» праз непаўторную эмоцыю. А тая, бязлітасна афарбоўваючы даты і прозвішчы Лютаўскага паўстання 1863 года, падштурхвае ўспрымаць колішняе агульнае як сённяшняе асабістае. Пагодзімся з тым, што драматургічны матэрыял нячаста дае такую магчымасць. Вартасць гомельскай пастаноўкі і ў спружыннай шчыльнасці сцэнічных падзей (паспрабуй расцягні альбо падгані!), персанажам не ставяць ацэнак (па паводзінах), а іх дзейсныя лініі і характары не спрашчаюць. А яшчэ былыя паўстанцы маюць свой марш. Глеб Ганчароў, як існы адданец драматычнага пяра, прапанаваў верш, з якога кампазітар спектакля Цімур Каліноўскі зрабіў адметны нумар паўстанцкіх успамінаў. I выкладаюцца яны на мове арыгіналу — па-беларуску.

Са спавядальнай гамонкі і згадак як жывы паўставаў колішні герой-улюбёнец, камандзір паўстанчага атраду Караль, але… такім, якім ведаў яго кожны асобна ўзяты паплечнік. I калі сапраўдны партрэт,так бы мовіць, вымалёўваўся на поўны рост, грамада раптоўна ўсведамляла: жаданне адпавяДаць ідэалу ды ісці за камандзірам да канца — у прыватнасці, да славутай Гедымінавай гары, — распусцілася, як тое заечае сала, выпетрылася яшчэ тады, яшчэ пры ім — жывым, дзёрзкім, натурыстым. А жаданне хоць неяк паразумецца ператварылася ў прагу парахавацца, бо падставы для гэтага ён сам паслядоўна ствараўды вмацоўваў. I хтосьці гэтае рахаванне здзейсніў, не адклаў.

Наўзамен «калектыўны партрэт уваскрэшанага Лазара» таксама даваў дыхту грамадоўцам: паво-дзіны ды ўчынкі выяўляў у найноўшым асвятленні, каб рабілася зразумелым, што намеры апярэдзілі магчымасці, матывы плыткія, перакананні хісткія, згуртавацца ім пасля паразы няма як, а дапамагаць адно аднаму занадта рызыкоўна. Такім чынам.пошукі здрадніка далі артыстам дыхтоўны матэрыял для роляў. Нават у звыклых межах так званай характарнасці выпала выявіцца кожнаму і сыграць у стары добры і вельмі акцёрскі тэатр з перажываннем ды трымценнем на файных сюжэтных паваротках. Больш за тое: мелася магчымасць згуртаваць шэрагі і выступіць адзіным ансамблевым фронтам, чаго выканаўцы не прамінулі — праўда, у розных сцэнах з рознай доляй паспяховасці. Відавочна, паводле задумы пастаноўшчыкаў мусіў быў накрэсліцца-выявіцца і славуты камандзір Караль — тым больш замест ягонага дагератыпа на фартэпіяна пры авансцэне месціўся абсалютна сённяшнім чынам роблены фотаздымак, — але два ціхмяныя хлопцы-сучаснікі з відэакамерай (тая скіраваная на сцэну з глядзельні і падае буйныя планы персанажаў) спраўдзіць гэткі цуд не патрапілі. Магчыма і праз тое, што сцэнаграфія Андрэя Жыгура існавала неяк адасоблена ад дзеяння альбо магчымасцямі, якія прадугледзеў мастак, рэжысёр не карыстаўся напоўніцу. ГІрыкладам, крэслы на сцэне маюць адметныя крацястыя спінкі — кшталту дзвярэй касцельнай спавядальні (дзеянне, нагадваю, адбываецца на Каляды).Крэсламі карысталіся не адно па прызначэнні — іх цягалі, складалі гуртам, разбіралі па адным; гэтаксама ссоўвалі, прысоўвалі, рассоўвалі святочныя сталы. Верагодна, падобнымі дзеяннямі глядзельню папярэджвалі пра змены ў часе і жыцці персанажаў, але сучасная выяўленчая мова можа дасягаць куды большай выразнасці. Пазнавальную спічастую форму паўтараюць і канструкцыі па-над сцэ-най — замкавай вежы альбо брамы, а гладкія пляскатыя паверхні, на якія трапляюць выявы, прыпадабняюць іх да люстэркаў. Пэўна, каб праілюстраваць і падтрымаць акцёрскія дзеянні, на іх мусілі б трапіць выявы страчанай-загубленай матэрыяльнай спадчыны. Уладзіслаў Карака пера-канаўча вылучыў важкасць подласці ў справе спадкаемнасці свайго персанажа Вітальда Корбут-Крупскага, Юрый Марціновіч — абцяжаранасць сумленнем на мяжы істэрыкі І нервовай хваробы Лангіна Нямірава, Юрый Фейгін — замірэнне з лёсам праз майстэрства і прафесійную запатрабаванасць доктара Маркевіча. Шляхам парадаксальнага рызыкоўнага прыстасаванства і нейкага роспачнага асабістага гераізму Сяргей Лагуценка правёў разумніка Збігнева Павіда, а Павел Кордзік, дадаўшы персанажу неверагодна спакойнай, разліковай разважлівасці (на службе ў самога Мураўёва, што азначала падвоеную здраду), — Юзафа Буланцэвіча. Колішнія прыніжэнні зрабілі з Напалеона Бальбіна Пусіка рэфлексуючага, далікатнага, але здатнага на ўчынак чалавека, што засведчыў Аляксей Бычкоў, не ўнікнуўшы прадчування асабістай трагедыі персанажа. Не бедакі, не лайдакі, здольныя, кемлівыя, учэпістыя гаспадары-ўласнікі, заможныя грамадзяне — ім было што губляць. Рознымі шляхамі, але яны мусілі застацца жыцьтады, калі паўстанцкі кураж змяніўся ўсведамленнем непазбежнага і дужа непрывабнага фіналу, бо, як толькі гераізм дзеяння адсунуўся, іх годны ўчынак «паводле перакананняў» быў названы злачынствам з прыдомкам «дзяржаўнае». Абумоўленыя выхаваннем і свецкім кодэксам гонару, паводзіны гераінь Алы Ляной (Яніна Львоўна) і Таццяны Зміцюры (Агнія Нямірава) змяніліся на непрывабныя, жорсткія прызнанні; маўклівая, нерухомая сібірская пакутніца Гартэнзія Пусік старанием Святланы Яфімавай здабыла не дзяжурнае спачуванне, але вельмі неадназначнае стаўленне глядзельні. Пакаёўку Марыю Галіны Вэвер чакана вылучыла ахвярная любоў да гаспадыні Агніі, а роля Купрыяна, старога лёкая Няміравых.прадугледзела вельмі цікавую сюжэтную калізію, пазначанаю характарнай рэплікай: «…думаеце, што толькі панам можна акаянствам забаўляцца?» Варта было зачапіцца за гэтае «акаянства» мацней, не караціць тэкст Купрыяна — і пастаноўка магла б займець яшчэ аднаго неардынарнага персанажа.

А цяпер — галоўнае. Меўся быць напісаны водгук на сур’ёзную тэму мусовага акаянства мройцаў, часцяком вінаватых без віны, але атрымалася ўхвальнае слова тэатру, які мае давер да драматургічных твораў сучаснікаў і не прамінае вартых.

1
ПЕРЕЙТИ К ДРУГИМ СТАТЬЯМ