«Жаніхі» для пераборлівых, але век жыві!

Источник: rynak.by | 29 октября 2018 года

     Музычнай камедыяй «Жаніхі» адкрыўся новы тэатральны сезон у Гомельскім абласным тэатры. Добрыя тэатральныя навіны не паўзуць, а ляцяць, таму ў глядзельнай зале няма свабодных месцаў.

     Аперэце Ісаака Восіпавіча Дунаеўскага за восемдзесят і напісана яна маладым і не вельмі вядомым кампазітарам як пародыя на часы НЭПа, але маскоўскі рэжысёр-пастаноўшчык Юрый Градаў у традыцыйнай класічнай манеры, але ў новым святле прадставіў і твор несмяротнага аўтара, і нашых любімых акцёраў.

     Паспрабуйце адгадаць, хто выконвае ролю карчмара, які валодае ўсімі неабходнымі ідэальнаму мужу якасцямі; маладую сціплую прыгажуню-карчмарку, на якую знянацку звалілася бяда; аптымістычнага абаяльнага і зусім бясшкоднага трунара; безжурботнага падступнага маркера; «недагэку кухага-фганцуза»; няспешнага рамізніка, які не страціў надзею на лепшую долю; ахвотнага да чужога дабра паслушніка; неўтаймоўную неўміручую заказніцу з «былых»; праныру-старшыню дамкама; чароўную ўладальніцу арцелі «Швачка па выкліку» і яе не менш чароўных майстрых; надзейнага работніка арцелі «Век жыві», прыжывалку – мару паэта.

     «Жаніхі» – менавіта той спектакль, які даставіць асалоду нават самаму пераборліваму гледачу.

1
ПОЛНАЯ ВЕРСИЯ СТАТЬИ

1

ПЕРЕЙТИ К ДРУГИМ СТАТЬЯМ