Радзіва «Прудок» (16+)

Андрусь Горват
дзённік

Рэжысёр Раман Падаляка
Інсцэніроўка Раман Падаляка, Міхась Зуй
Сцэнаграфія і касцюмы Кацярына Шымановіч
Музыка «pilip» Дзмітрый Есяневіч, Міхась Зуй, Віталь Кулеўскі
Музычнае афармленне Юрый Бачкароў
Мастак па святле Мікалай Суркоў
Жывая гісторыя колішняга дворніка Купалаўскага тэатра ўвасобілася ў выдатную мастацкую дзею на сцэне гэтага самага тэатра.
“Радзіва Прудок” распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра  Андруся Горвата, які вырашыў з’ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай і неўзабаве спектаклем.
Падзея, насамрэч, унікальная, бо, ад самага пачатку суправаджалася абсалютна бескарыснай любоўю ўсіх удзельнікаў творчага працэсу да літаратуры, тэатра і да аўтара, які здолеў абудзіць увагу да важных рэчаў. Прыгожы ланцужок падзеяў, звязаных з асобай Горвата, тэатрам, Мінскам, кнігамі, спектаклем будзе мець працяг і натхняць на шчырыя ўсмешкі і светлыя думкі.
Дата показа: 26 июля
Стоимость: 12-15 руб.