РЕВИЗОР

Национальный академический театр им. Я. Купалы (Минск, Беларусь)

Н. Гоголь

РЕВИЗОР

Комедия в 2-х действиях 16+

Спектакль идет на белорусском языке

Прэм’ера спектакля «Рэвізор» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася 27 студзеня 2018 года. Рэжысёр спектакля — мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін. Адмысловы пераклад арыгінальнага тэксту Мікалая Гогаля на трасянку зрабіла Марыя Пушкіна. Аўтарам сцэнаграфіі выступіў цікавы літоўскі мастак Марыус Яцоўскіс, вядомы купалаўскаму гледачу па працы над спектаклем «Чайка».

Сюжэт гогалеўскай п’есы, дзе спалоханыя мясцовыя чыноўнікі завіхаюцца перад ілжэ-рэвізорам са сталіцы, вядомы кожнаму. Сюжэт захаваўся ў новай пастаноўцы Купалаўскага тэатра, толькі дзеянне спектакля з XIX стагоддзя Мікалай Пінігін перанёс у ХХ — у канец 1970-х — пачатак 1980-х гадоў, а павятовы горад стаў райцэнтрам. Адметнасцю нашага “Рэвізора” з’яўляецца пераклад: героі спектакля размаўляюць на трасянцы, а Хлестакоў – на літаратурнай беларускай мове.

У спектаклі занята амаль уся мужчынская частка трупы. У ролі Хлестакова — Павел Харланчук-Южакоў і Аляксандр Казела, ролю Гараднічага выконваюць народны артыст Беларусі Віктар Манаеў і Віталь Макарэвіч. Галоўныя жаночыя ролі, жонкі гараднічага і яго дачкі, народная

артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік і Юльяна Міхневіч; Дзіяна Камінская і Кацярына Алейнікава.

Спектакль «Рэвізор» адразу пасля прэм’еры стаў адным з самых адметных спектакляў Беларусі 2018 года. Варта адзначыць, што па сённяшні дзень кожны з паказаў спектакля праходзіць з аншлагам.

Спектакль стаў лаўрэатам V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў трох намінацыях: «Найлепшы драматычны спектакль», «Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы» (Мікалай Пінігін) і «Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы» (Віктар Манаеў за ролю Гараднічага).

Спектакль прыняў удзел у фестывалях: Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» (Мінск, 2018); ХХIII Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, 2018); Міжнародны моладзевы тэатральны форум М@rt.кантакт (Магілёў, 2019); Фестываль «Тэатры Еўропы» (Гданьск, 2019).

Начало: 18:00

Когда: 3 декабря

Стоимость: 15-20 руб.

Где: На сцене Гомельского областного драматического театра