АФІША / РЭПЕРТУАР

Іван Прылуцкі

«СПАКУШЭННЕ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ»

Гістарычная камедыя

Спектакль на беларускай мове

Прэм’ера адбылася 9 сакавіка 2012 года

Рэжысер-пастаноўшчык – Б.Арлоўскі

Мастак-пастаноўшчык – В.Ціханаў

Музычнае афармленне – С.Федарава

Занятыя акцеры

Скарына — Дзмітрый Байкоў

Бландынка — Вольга ДацэнкаЛілія Гостева

Агент №1 — Ганна КавальковаТаццяна Грынь

Агент №2 — Уладзімір ЦітоўПавел Кордiк

Лука Скарына — Віталь Беднашэя

Парацельс — Юрый Фейгiн

Лютар — Аляксандр Лаўрыновіч

Эразм Ратэрдамскi — Алег Караткевіч

Мастак — Рыгор Жураўлеў

Вучоны — Федар Іваноў

Доктар — Уладзімір Драбышэўскі

Купчыха — Алена Сакалова

Кароткі змест

Напачатку спектакля падзеі разгортваюцца ў наш час. Супрацоўніку аднаго з дзяржаўных універсітэтаў як мінімум пагражае пазбаўленне працы за махлярствы і за раманы са студэнткамі. Каб пазбегнуць пакарання, яму прапануюць адправіцца ў часы Сярэднявечча ў якасці Францыска Скарыны, тым больш, што выкладчык знешне вельмі падобны да беларускага першадрукара. Робіцца ўсе гэта не столькі для таго, каб даведацца пра паўсядзеннае жыцце асветніка, як для таго, каб з дапамогай такой значнай асобы, як Францыск Скарына, паспрабаваць змяніць гісторычны і нават эканамічны шлях развіцця краіны.

Але нягледзячы на ўсе ўгаворванні і спакусы, пачынаючы ад бацькі Скарыны Лукі да Марціна Лютэра, так званы Францыск не змяняе абранага шляха да беларускай асветы.

Сканчваецца жа п’еса аповядам пра даволі цяжкую другую палову жыцця Скарыны і словамі: “Эміграцыя, прамая ці ўнутраная, сутнасць духа беларуса”.

Аўтарам п’есы з’яўляецца Іван Федаравіч Штэйнер — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

12элемент(ы)
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в Одноклассники