Вы­пра­ба­ван­не на тры­ва­ласць

Газета “Культура” працягвае сачыць за зменай у фінансаванні рэспубліканскіх тэатраў, паводле якой толькі палова іх бюджэту будзе аплачвацца дзяржавай, другую ўстановам культуры давядзецца зарабляць самім. Варыянты ажыццяўлення гэтай схемы разглядаюцца ў адпаведных дзяржаўных установах і, вядома, у Міністэрстве культуры. Каб больш дакладна разабрацца ў праблематыцы, карэспандэнт «К» пабываў у Гомельскім абласным драматычным тэатры.

Сёння гэты тэатр самаакупляецца на 30 працэнтаў, але яго кіраўніцтва не вельмі аптымістычна глядзіць на перспектывы вышэйзгаданага фінансавання. Дырэктар Сяргей Гульчын кажа, што тэатр, які ён узначальвае, у выпадку ўвядзення новай схемы фінансавання можа апынуцца на шляху падрыхтоўкі да антрэпрызнай формы гаспадарання. А яна, у сваю чаргу, запатрабуе зменшыць колькасць класічных пастановак, перагледзець рэпертуар у бок наўпроставай камерцыялізацыі і, не выключана, распусціць трупу.

Дырэктар тэатра Сяргей Гульчын. Фота Паўла Салаўёва

У КОЖНАГА ТЭАТРА СВАЯ СПЕЦЫФІКА

“Та­кое за­ахвоч­ван­не тэ­атраў за­ймац­ца ка­мер­цы­яй, без­умоў­на, ад­аб’ецца на твор­чым склад­ні­ку, — дзе­ліц­ца на­зі­ран­ня­мі Сяр­гей Гу­ль­чын. — За­мест та­го, каб ста­віць на­поў­не­ныя сэн­сам кла­січ­ныя спек­так­лі, да­вя­дзец­ца ад­па­вя­даць умо­вам па­ры­тэт­на­га фі­нан­са­ван­ня, збі­раць ча­со­выя тру­пы, вы­бі­раць “лёг­кі” сю­жэт і “на ча­ма­да­нах” аб­кат­ваць яго па пля­цоў­ках, па­куль усе вы­дат­кі не аку­пяц­ца.

Сён­ня мы шмат пра­цу­ем з за­про­ша­ны­мі рэ­жы­сё­ра­мі, каб за­хоў­ваць ары­гі­на­ль­насць. Ка­лі­сь­ці спек­так­лі ў нас ста­віў ку­па­ла­вец Ва­ле­рый Ра­еўскі, і за­ўжды яны бы­лі ве­ль­мі па­пу­ляр­ныя ў гле­да­ча. Ме­на­ві­та на­ша пля­цоў­ка да­ла да­ро­гу ў жыц­цё та­ды яшчэ не вя­до­ма­му чар­ні­гаў­ска­му рэ­жы­сё­ру Андрэю Ба­кі­ра­ву. Пер­шыя яго по­спе­хі — спек­так­лі “Два­нац­ца­тая ноч” і “За­гон­шчы­кі агню” — ста­ві­лі­ся на го­ме­льс­кай сцэ­не, і гэ­тае су­пра­цоў­ніц­тва бы­ло на­шай агу­ль­най ві­зі­тоў­кай. На мі­ну­лым тыд­ні з аншла­гам пра­йшла тра­гі­ка­міч­ная па­ста­ноў­ка рэ­жы­сё­ра На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га дра­ма­тыч­на­га тэ­атра імя М. Гор­ка­га Ма­рыі Ма­тох “Сэл­фі са скле­ро­зам”. Ра­дуе так­са­ма, што вось ужо адзі­нац­ца­ты па лі­ку спек­такль “Вя­сел­ля не бу­дзе, але гэ­та не да­клад­на” па­ста­віў наш ра­бот­нік, ма­ла­ды рэ­жы­сёр Андрэй Шыд­лоў­скі. Ду­маю, яму ляг­чэй раз­маў­ляць з ма­ла­дым па­ка­лен­нем, каб яно зноў і зноў ха­це­ла пры­йсці ў тэ­атр.

Каб пры­ва­біць ма­ла­дую пуб­лі­ку, трэ­ба раз­маў­ляць з ёй на ад­ной мо­ве, ба­чыць свет яе ва­чы­ма, ве­даць яе пра­бле­мы. Пра­бле­ма яшчэ і ў тым, што аўта­ры су­час­ных п’ес бя­руць да­во­лі знач­ныя га­на­ра­ры, якія мы не за­ўсё­ды ў сі­лах апла­ціць, і ад су­час­ных і ці­ка­вых твор­чых пра­па­ноў між­во­лі ад­маў­ля­ешся. Уво­гу­ле мы сён­ня не да­пус­ка­ем спек­так­ляў з ніз­кай на­паў­ня­ль­нас­цю за­лы. Тое, што не акуп­ля­ецца, — спіс­ва­ем.

Ста­вім і дзі­ця­чыя спек­так­лі, да ка­ро­на­ві­рус­най эпі­дэ­міі то­ль­кі на сцэ­не ў го­ра­дзе бы­ло 70 па­ка­заў у год. На Ка­ляд­ныя свя­ты аб­авяз­ко­ва рых­ту­ем вя­лі­кую каз­ку. Дзі­ця­чы рэ­пер­ту­ар так­са­ма за­пат­ра­ба­ва­ны. Але ка­лі па­гля­дзець з эка­на­міч­на­га пун­кта гле­джан­ня, гэ­ты жанр са­цы­яль­ны, пры ка­мер­цый­ным гас­па­да­ран­ні ка­зак атры­ма­ецца ста­віць у разы менш. Не бу­дзеш жа браць з дзя­цей вя­лі­кія гро­шы!

Мы, вя­до­ма, гас­тра­лю­ем. Сё­ле­та па­спе­лі з’ез­дзіць у Ві­цебск з дзвю­ма да­рос­лы­мі і ча­тыр­ма дзі­ця­чы­мі па­ста­ноў­ка­мі, яшчэ ў Ма­зыр, у хут­кім ча­се па­едзем у Ма­гі­лёў і Баб­руйск. У кра­са­ві­ку бы­лі на фес­ты­ва­лі “Сма­лен­скі каў­чэг”, дзе наш акцёр уз­яў спе­цы­яль­ны прыз жу­ры за кра­на­ль­нае вы­ка­нан­не ро­лі. Хо­чац­ца яшчэ з’ездзіць у Рас­ію, але і тут фі­нан­са­ван­не ад­ыгры­вае вя­лі­кую ро­лю. Уя­ві­це, су­тач­ныя артыс­таў і да­па­мож­ных ра­бот­ні­каў не­вя­лі­кія, а вось гас­ці­ні­цы на­ват у рас­ійскай пра­він­цыі да­ра­гія. Не кож­ны рас­ійскі гля­дач по­йдзе і на на­шых зо­рак, бо тут спра­цоў­вае і мо­мант па­зна­ва­ль­нас­ці.

Пра­бле­ма яшчэ ў тым, што ў Бе­ла­ру­сі, у ад­роз­нен­не ад Рас­іі, па­куль ня­ма пра­гра­мы га­на­рар­на­га фі­нан­са­ван­ня дзяр­жа­вай гас­тро­ль­най дзей­нас­ці. Та­му рас­ійскім тру­пам вы­гад­на ездзіць, па­каз­ваць ся­бе, а нам на гас­тро­лі, якія не аку­па­юцца, трэ­ба яшчэ за­ра­біць. Вось за­раз аб­мя­няц­ца спек­так­ля­мі з на­мі хо­ча Ха­ба­раў­скі тэ­атр, але яны ве­да­юць, што аку­пяць вы­дат­кі, мы ж — не. Хоць ка­лі­сь­ці мы ездзі­лі ў блі­жэй­шыя за­меж­ныя га­ра­ды — Чар­ні­гаў, Сма­ленск, Бранск, Курск, Арол — па­ста­янна.

Але не трэ­ба ду­маць, што я і ка­лек­тыў тэ­атра скар­дзім­ся. Вы пы­та­еце­ся, як ідзе пра­ца, — я ад­каз­ваю. Про­ста ў кож­на­га тэ­атра ёсць свая спе­цы­фі­ка, не ўсім мо­жа пад­ысці ме­на­ві­та та­кая ма­дэль па­ры­тэт­на­га фі­нан­са­ван­ня. Па за­ко­нах эка­но­мі­кі і жыц­ця, каб атры­маць доб­ры прад­укт, трэ­ба ўклас­ці ў яго срод­кі. А ў пы­тан­нях мас­тац­тва гэ­та ра­біць асаб­лі­ва важ­на. Мы ў тэ­атры ўсё ж ду­шы ле­чым”.

Акцёры Андрэй Шыдлоўскі, Вера Грыцкевіч і Дзмітрый Байкоў. Фота Паўла Салаўёва

ПОГЛЯД МОЛАДЗІ

Ма­ла­дыя та­лен­ты Го­ме­льс­ка­га дра­ма­тыч­на­га — Дзміт­рый Бай­коўВе­ра Грыц­ке­віч і Андрэй Шыд­лоў­скі. Усе яны ву­чы­лі­ся ў роз­ных тэ­атра­ль­ных шко­лых: Дзміт­рый — у БДУ­КіМ, Ве­ра — у БДАМ, Андрэй — у Ма­гі­лёў­скім ка­ле­джы мас­тац­тваў. Пры­тым Ве­ра вы­бра­ла ву­чо­бу ў род­най Бе­ла­ру­сі, ха­ця маг­ла б па пра­гра­ме Рас­суп­ра­цоў­ніц­тва ву­чыц­ца ў ВГІ­Ку, Шчу­кін­скім ву­чы­ліш­чы ці ГІ­ТІ­Се. А Андрэй так­са­ма і рэ­жы­сёр, яко­га сён­ня па­ва­жа­юць усе акцё­ры тэ­атра. Кож­ны з артыс­таў пры­свя­ціў тэ­атру бо­льш за 5 га­доў.

Мо­ладзь ве­ль­мі пе­ра­жы­вае за бу­ду­чы­ню род­на­га тэ­атра. Пер­спек­ты­ва, што ў пра­цу тэ­атра мо­гуць быць уне­се­ны знач­ныя ка­рэк­ты­вы, у тым лі­ку звя­за­ныя з но­вай схе­май фі­нан­са­ван­ня, вя­до­ма, хва­люе. Дзміт­рый ка­жа, што яму ка­лі­сь­ці пры­й-
шло­ся па­кі­нуць ся­м’ю, каб знай­сці ў Го­ме­лі но­вую, у тым лі­ку ў вы­гля­дзе ка­лек­ты­ву тэ­атра. Іх тру­па — гэ­та свай­го ро­ду час­тка го­ра­да, лі­чыць ён. І, вя­до­ма ж, яны за­ўсё­ды га­то­выя ўдзе­ль­ні­чаць у ме­рап­ры­емствах на яго ка­рысць, пра­ца­ваць, ка­лі трэ­ба, і звы­шу­роч­на. Пра­ца ме­на­ві­та ў гэ­тым тэ­атры, га­во­рыць Ве­ра, — гэ­та тое, без ча­го яны не мо­гуць уя­віць сваё жыц­цё.

Андрэй лі­чыць, што не за­ўсё­ды пра­цу тэ­атра трэ­ба ўпіс­ваць у пэў­ныя межы. Не аб­авяз­ко­ва ўклад­ваць у спек­так­лі мі­ль­ёны, але ў той жа час у не­абход­ных рэ­чах ад­мо­віць не­ль­га, бо дзяр­жа­ва му­сіць пад­трым­лі­ваць мас­тац­тва. Без­умоў­на, хо­чац­ца, каб гля­дач пры­хо­дзіў у пры­го­жы тэ­атр, каб ён раз­умеў, што, ка­лі бу­дзе пла­ціць бо­ль­шыя гро­шы за бі­лет, па­ста­ноў­ка бу­дзе та­го вар­тая.

Не то­ль­кі ў Го­ме­льс­кім дра­ма­тыч­ным існу­юць пра­бле­мы з пе­ра­хо­дам на па­ры­тэт­нае фі­нан­са­ван­не. Ці змо­гуць пры­ста­са­вац­ца да новых умоў астат­нія? Як гэ­та па­ўплы­вае на гле­да­ча, артыс­таў і тэ­ма­тыч­ную на­поў­не­насць? Ві­да­воч­на, па­куль пы­тан­няў бо­льш, чым ад­ка­заў. Таму чакаем ад вас, паважаныя чытачы, меркаванняў, водгукаў і прапаноў.

Культура

№ 19 (1562) 07.05.2022 — 13.05.2022 г