Лёс на біс

Народная артыстка Беларусі Людміла Корхава, чыё імя ўжо ўпісана ў залаты фонд нацыянальнага мастацтва, пражыла на сцэне Гомельскага драматычнага тэатра больш за сотню жыццяў: была каралевай і мільянеркай, антычнай забойцай і маці. Аднак галоўная узнагарода для актрысы не званні і нават не колькасць сыграных роляў, а тая звонкая цішыня ў глядзельнай зале, калі чужы боль на сцэне становіцца агульным. Гэта гісторыя дзіунай адданасці прафесіі, якая стала доляй, любоўю, што перажыла паўстагоддзя, і ўдзячнасці Богу за “шчаслівы лёс”.

Будучая зорка беларускай сцэны нарадзілася ў маляўнічым Чачэрску і не адразу ўсвядоміла маштаб свайго дару. Шлях у прафесію пачаўся з Мінска, куды дзяўчына адправілася штурмаваць Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Сёння, азіраючыся назад, Людміла Канстанцінаўна прызнаецца: успамінаць тыя гады ёй крыху сумна, настолькі асаблівым і яркім быў перыяд.
У інстытуце панавала атмасфера высокага прафесіяналізму. Педагогі — а гэта была школа выдатных дзеячаў сцэны — закладвалі не толькі навыкі валодання голасам або целам.
— Прывівалася культура акрамя таго, што мы атрымлівалі майстэрства, — дзеліцца актрыса. — Вучоба стала падмуркам, на якім пазней выстраіліся дзясяткі лёсаў сыграных мной гераінь.
Цікава, што па размеркаванні малады спецыяліст патрапіла адразу не ў тэатр, а на тэлебачанне. Аднак тэлевізійны фармат, які б прэстыжны ён ні быў, пратрымаў Людмілу ў сваіх сценах усяго год: жывое ўзаемадзеянне з гледачом аказалася мацнейшым.

НАРАДЖЭННЕ ЛЕГЕНДЫ

1968 год стаў лёсавызначальным не толькі для актрысы, але і для Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Разам з мужам, акцёрам Аляксандрам Лаўрыновічам, Людміла Корхава прыехала ў горад над Сожам — бліжэй да сына Алега, якога забірала да сябе маці ў Чачэрск, пакуль маладыя бацькі заканчвалі інстытут.
— Мы не былі “летунамі”, якія вандруюць з тэатра ў тэатр. Як прыйшлі, так і засталіся на 60 гадоў, — смяецца суразмоўца.
Менавіта на гомельскай сцэне Людміла сустрэла рэжысёра, які вызначыў яе творчае крэда, — народнага артыста Беларусі Валерыя Раеўскага. Супрацоўніцтва перарасло ў магутны творчы саюз: мэтр паставіў з ёй дзевяць спекгакляў, уключаючы легендарную “Каробачку” паводле “Мёртвых душ” Гогаля.
— Мяне не пазнавалі! I гэта было не за кошт масак, а з-за ўнутранай перабудовы на характар персанажа, — успамінае актрыса той самы выпадак, калі роля “не яе матэрыялу” стала адной з візітных картак. Сам жа Раеўскі, творца “світанку Купалаўскага тэатра”, бачыў у Людміле Канстанцінаўне артыстку, здольную на немагчымае.

ПСІХАЛАПЧНАЯ КУХНЯ

Гаворачы аб самых яркіх работах, Людміла Канстанцінаўна без ваганняў называе Медэю ў пастаноўцы па п’есе Людмілы Разумоўскай. Гэтая роля стала не проста працай, а цяжкім эмацыйным крыжам. Псіхалагічная драма, дзе кульмінацыя надыходзіць з першага акта і нарастае да трагічнага фіналу, патрабавала неверагоднай аддачы.
— Як прымусіць гледача паверыць і зразумець, чаму ты гэта зрабіла? — задаецца рытарычным пытаннем актрыса.
Перад такімі сур’ёзнымі спекгаклямі Людміла Канстанцінаўна мае асаблівыя рытуалы.
— У дзень адказнага выступу ніякіх паходаў на рынак, у госці ці балбатні з суседзямі. Прачыналася з адчуваннем “я — каралева, я не магу растрачваць сябе на дробязі”, — раскрывае сакрэт майстэрства народная артыстка. У яе галаве ўжо выбудаваны лёс персанажа, няхай гэта будзе лэдзі Гамільтан, Эпіфанія з “Мільянеркі” ці Чорная панна Нясвіжа.
Тэатр для творцы не забаўка, а таемнасць суперажывання, калі ў зале пануе тая самая “звонкая цішыня”, якая аб’ядноўвае сцэну і гледача.

ЖЫЦЦЁ Ў ДУЭЦЕ

Асобны і самы пранізлівы раздзел жыцця Людмілы Корхавай — шлюб з Аляксандрам Сафронавічам. Яны пражылі разам шэсць дзесяцігоддзяў, і сыход мужа восем месяцаў таму стаў вельмі цяжкай стратай. “Мы прараслі адно адным”, — гаворыць Людміла Канстанцінаўна. Але іх саюз не быў канкурэнцыяй дзвюх творчых амбіцый. Аляксандр Сафронавіч, якога дома ласкава звалі Алік, стаў для жонкі не толькі мужам, але і анёлам-ахоўнікам прафесіі. Ведаючы, як нудна зубрыць тэкст, ён уласнаручна перапісваў для яе ролі ад рукі, каб было зручней карыстацца “падказкамі на сцэне”, і нястомна прапаноўваў: “Люсечка, давай я табс рэплікі пакідаю”.
— “Пакідаць рэплікі” — гэта значыць праверыць мяне на веданне ролі, — тлумачыць артыстка. — I адразу лягчэй перажываць нейкую бязладзіцу.
Ён называў яе Вялікай актрысай, прысвячаў вершы, дзе дзякаваў за тое, што яна “зіхацела дыяментам”. Менавіта гэтая падтрыка дазваляла Людміле Канстанцінаўне не заўважаць бытавых цяжкасцей і поўнасцю аддавацца свайму вобразу і сцэне.
— Цяпер разумею, як мне пашанцавала пражыць з такім чалавекам усё жыццё, і дзякую Богу за шчаслівы лёс.

ПРЫЗНАННЕ I УДЗЯЧНАСЦЬ

Заслугі Людмілы Канстанцінаўны перад айчыннай культурай складана пераацаніць. У 1999 годзе ёй было нададзена званне “Народная артыстка Беларусі”. Скарбонка ўзнагарод стракаціць не толькі дыпломамі міжнародных фестываляў “Белая Вежа”, “Славянскія тэатральныя сустрэчы”, але і вышэйшай узнагародай Саюза тэатральных дзеячаў — прызам “Крыштальная Паўлінка” за яркае талёнавітае жыццё ў тэатры. А ў 2023-м акгрыса дадала ў сваю калекцыю яшчэ адно важнае званне — “Ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці”, пацвердзіўшы статус жывой легенды рэгіёна, якую цэняць не толькі крытыкі, але і тысячы ўдзячных гледачоў.
За плячыма актрысы незлічоная колькасць роляў. Сярод іх Каралева Бургундская , з “Нельскай вежы”, Аркадзіна з “Чайкі”, Зойка з “Зойкінай кватэры”, Графіня Гертруда з “Мачахі”. Узіраючыся ў гісторыю Людмілы Корхавай, разумееш, што тэатр — гэта назаўсёды. Яна аддала яму большую частку свайго жыцця. У кожным позірку, у кожным слове аб калегах і сябрах адчуваецца тая самая “школа”, якая дае культуру. Акгрыса перакананая: пакуль ёсць глядач, які прагне агульнасці і суперажывання, тэатр жывы. I жывы ён будзе заўсёды.

10 июля 2026 г.
Источник: Культура і Мастацтва
Автор текста: Ирина Слижевская