«Купала. Шлях да сябра…»

ПРЕМЬЕРА

Святлана Шымко

Фантасмагорыя

12+

Працягласць:

1 гадзіна
без антракта

Прэм’ера

30 мая 2025 года

Паміж анёлам і чортам завязалася спрэчка – чаго варта чалавечае жаданне, ці здольны чалавек дасягнуць сваёй мэты і не зламацца перад нечаканасцямі, якія падрыхтаваў яму «злы» лёс. Іншымі словамі: ці зможа Купала дайсці да Коласа і не расплюхаць па дарозе жар душы, здольнасць суперажываць і, увогуле, жаданне жыць. Бо на шляху чалавека (Божага стварэння) становіцца нячыстая сіла, мэта якой – загубіць чалавечую душу.

Па дарозе на хутар Смольня Я. Купала трапляе ў хітра расстаўленыя чортам пасткі і сустракаецца з містычнымі істотамі. Русалкі і лясун, пераварацень і купальская папараць-кветка… на гэтым шляху паэту даведзецца закахацца і зазірнуць у вочы ўласнай смерці.

Рэжысёр-пастаноўшчык: Дзмітрый Байкоў
Мастак-пастаноўшчык: Аляксандр Кручковіч
Харэограф: Аксана Ражкова
Музычнае афармленне: Дзмітрый Небераў
Відэаграф: Аляксей Муславец
Памочнікі режысёра: Гіоргі Чантурыя, Алена Сакалова

Дзеючыя асобы і выканаўцы:

Я. Купала —
Я. Колас — Дзмітрый Байкоў
Анёл — Аляксандра Бычкова
Чорт — Лізавета Альхоўка
Парка — Дыяна Чарнышэвіч
Мiфiчныя iстоты  — Віталія Цішкова, Марыя Хадзякова, Лілія Госцева, Кацярына Уладзімірава, Гiоргi Чантурыя, Дзмітрый Цэсляк, Дзмітрый Лiсуненка

Все новости о спектакле: