Тэатры ўсіх краін, кантактуйце!
He заўважаным ні экспертным саветам, ні маладзёжным журы застаўся «Нос маёра Кавалёва» Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, дзе хапала нечаканых рэжысёрскіх рашэнняў заслужанага дзеяча мастацтваў Паўднёвай Асеціі Рамана Габрыа. Пазычаны з кіно прыём дзялення ролі на візуальную і гукавую часткі прывёў да смешна мульцяшнага агучвання персанажаў двума артыстамі, змешчанымі ў «студыі» — аркестравай яме. Hoc ператвараецца ў «сон», што акрэслена ўнутры праграмкі, адмыслова зробленай у форме вялізнага носа, які можна адрэзаць. У параўнанні з роднай гомельскай, паваротная сцэна ў Магілёўскім тэатры працуе разы ў два павольней. Гэта знізіла тэмпарытм спектакля, прывяло да змянення некаторых мізансцэн, але ж перспектыўнасць заяўленых у спектаклі прыёмаў — безумоўная, акцёрская аддача — неверагодная.
29 апреля 2024
“Мастацтва” №4-2024
Аўтар: Надзея Бунцэвіч